Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Сацыяльная акцыя Зуброў
Сёньня, 19 красавіка ў Барысаве адбылася несанкцыянаваная акцыя руху "Зубр".

''Зубры'' на прыпынку Каля 40 маладых людзей на 5-10 хвілінаў выходзілі да буйных прыпынкаў гораду, трымаючы ў рукох 20-цімэтровую расьцяжку з надпісам : "Падтрымліваем патрабаваньні руху "ЗУБР" аб паляпшэньні працы грамадзкага транспарту". А ніжэй гэткай жа даўжыні была прымацаваная стужка з ксэракопіяў 1000-чы подпісаў барысаўцаў салідарных з "Зубрам".

Паколькі акцыя была "лятучай", ахоўнікі правапарадку не пасьпелі ніяк адрэагаваць на яе.

''Зубры'' на прыпынку Трэба сказаць, што рэакцыя мінакоў была даволі добрая, людзі падыходзілі і цікавіліся, а некаторыя нават ставілі подпісы побач з ксэракапіяванымі.

Што тычыцца саміх арыгіналаў 1000-чы подпісаў, дык яны ўжо дасланыя ў барысаўскі Гарвыканкам. Прадстаўнікі моладзевага руху "Зубр" ў Барысаве кажуць, што гэта першы крок пратэсту супраць "Сацыяльнага Чарнобылю" на Беларусі.

Прэс-рэліз
“ЗУБР” у Барысаве правёў нетрадыцыйную акцыю
Сёньня барысаўская філія незарэгістраванага моладзевага руху “Зубар” правяла першае несанкцыянаванае перасоўнае пікетаваньне пад лёзунгам “Далоў сацыяльны Чарнобыль!”. Гэта першая з цэлага шэрагу заплянаваных акцыяў.

Акцыя пачалася а 16-й гадзіне на аўтобусным прыпынку Цэнтральнага пляцу. Блізу паўсотні юнакоў і дзяўчат разгарнулі плякат даўжынёй 15 мэтраў з надпісам “Далоў сацыяльны Чарнобыль! Сёньня моладзевая арганізацыя “Зубар” патрабуе кардынальнага паляпшэньня працы грамадзкага транспарту ў Барысаве”. Пад гэтым лёзунгам было прымацавана некалькі дзясяткаў ксэракопіяў адмысловых лістоў, дзе пад згаданым патрабаваньнем паставілі свае подпісы 1000 чалавек.

Мінакі са спачуваньнем паставіліся да акцыі ды нядобрым словам паміналі Лукашэнку, які мінулае восені падчас свайго прыезду ў Барысаў абяцаў гараджанам разабрацца з транспартнай праблемай, але не разабраўся.

Праз 10 хвілінаў зуброўцы ўжо пікетавалі аўтобусныя прыпынкі на вуліцы Чапаева, яшчэ праз 15 – на вуліцы Гагарына і на іншых цэнтральных магістралях гораду. Такая тактыка дапамагла ім пазьбегнуць міліцэйскіх затрыманьняў.

Як паведаміў нашаму Радыё адзін з актывістаў арганізацыі “Зубар”, падобныя акцыі будуць працягвацца ўвесь гэты год.

Алесь Мікалайчанка, Радыё Свабода
Сайт управляется системой uCoz